Расклад набажэнстваў у Вялікім посце

lent 7966c1

Крыжовы шлях адбываецца штодня перад ранішняй святой Імшой. А таксама кожную пятніцу ў 10.30 і 17.00 з удзелам дзяцей, у 18.45 – для ўсіх.

Разважанні стацый Крыжовай дарогі рыхтуюць наступныя парафіяльныя суполкі:

11 сакавіка - Легіён Марыі;
18 сакавіка - ружанцовае кола мужчын;
25 сакавіка - Маці ў малітве;
1 красавіка - Апостальства дапамогі душам чысцовым.

Gorzkie Żale – нядзеля, 09.00.

Рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць з 7 па 9 красавіка.

rekalekcje_vp_2022.jpg 

Запрашаем да ўдзелу ў набажэнствах!

 

Расклад Каляды-2020 у нашай парафіі

Wizyta-duszpasterska-01

Распачынаем каляду – душпастырскае наведванне сем’яў. Вельмі просім, каб дамаўляліся і забіралі святароў ад плябаніі на Астроўскага на сваю вуліцу. Калі няма свайго транспарту, загадзя неабходна паведаміць святарам. Нагадваем, што ў хаце павінна быць уся сям’я, прыбраны белым абрусам стол, на ім крыж, Біблія і асвечаная вада.

Падрабязней...

Запрашаем да Марыі ў Браслаў крочыць разам

braslau piligrymka 17Урачыстасці ў Браславе ў гэтым годзе пройдуць 16-17 жніўня. У гэтым годзе адзначаецца 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 20-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>.

Падрабязней...