Запрашаем да Марыі ў Браслаў крочыць разам
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.07.2019 11:22
Урачыстасці ў Браславе ў гэтым годзе пройдуць 16-17 жніўня. У гэтым годзе адзначаецца 10-годдзе каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай і 20-годдзе Віцебскай дыяцэзіі. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>.
Пешая пілігрымка распачынаецца 14 жніўня святой Імшой у 7.00. Маршрут: 1 дзень: Глыбокае - Пятроўшчына (абед) - Шаркаўшчына (начлег); 2 дзень - Шаркаўшчына - Барадзенічы (начлег); 3 дзень: Барадзенічы - Ахрэмаўцы (абед) - Браслаў.
Унёсак пілігрыма складае – 5 руб. Яшчэ ёсць магчымасць набыць адмысловую “юбілейную” майку. Кошт – 10 руб. Таксама бярыце белыя кепкі і спеўнікі з будслаўскай пілігрымкі-2019. Кожны пілігрым павінен мець карымат, спальнік альбо коўдру. Парафія гэтымі рэчамі не забяспечвае.
Для вяртання пілігрымаў будзе арганізаваны аўтобус, перадаплата за які складае 5 руб. Таксама будзе арганізаваны аўтобус на суботу на галоўныя ўрачыстасці раніцай 17 жніўня. Выезд у 7.00. Перадаплата – 5 руб. Запрашаем запісвацца і адразу ўносіць папярэднюю аплату.

Неабходную інфармацыю пра пілігрымку, а таксама ўсе фота і відэа пасля пілігрымкі шукайце ў сацыяльных сетках пад хэштэгам #ГлыбокаеБраслау2019