Велікодныя трансляцыі 2022 на беларускім тэлебачанні

teleБелтэлерадыёкампанія арганізуе шэраг прамых трансляцый набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму, а таксама пакажа святочныя цырымоніі з удзелам Папы Францішка.

Для тых, хто па прычыне хваробы ці яшчэ з якой не можа ўдзельнічаць у Літургіях, гэта добрая магчымасць. Але нагадваем, што дыспэнса з прычыны пандэміі каранавірусу ўжо адменена ад Пальмовай нядзелі, таму асабісты ўдзел (а не праз інтэрнэт ці тэлебачанне) вернікаў ў нядзелі і ўрачыстасці абавязковы.

15 красавіка, Вялікая пятніца:

19.00 — Літургія Мукі Пана. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (тэлеканал «Беларусь 3»)
23.20 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея з удзелам Святога Айца (тэлеканал «Беларусь 3»)

16 красавіка, Вялікая субота:

21.30 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім (тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск») альбо па спасылцы (толькі трэба гук уключыць на відэа) » 
21.45 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі (тэлеканал «Беларусь 1»)

17 красавіка, Вялікдзень:

6.00 — ПАЎТОР трансляцыі Пасхальнай Вігіліі з Глыбокага (тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск») альбо па спасылцы (толькі трэба гук уключыць на відэа) »
6.10 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага (тэлеканал «Беларусь 1»)
16.30 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету» (тэлеканал «Беларусь 3»)