Глыбачане далучаюцца да акцыі «Дар сэрца»: дапамога кс. Аляксандру Багдановічу
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.02.2026 12:11
У перыяд Вялікага посту 2026 года Віцебскі Карытас праводзіць дабрачынную акцыю «Дар сэрца». Яе мэта — сабраць сродкі на рэабілітацыю і набыццё электрычнага ложка для кс. Аляксандра Багдановіча, пробашча парафіі ў Плюсах, які перажыў інсульт. У выніку хваробы ў святара паралізаваны левы бок цела.
Неабходны ложак — MET TERNA 18878 для ляжачых хворых з рэгуліроўкай вышыні. Яго кошт складае 3850 рублёў. Сабраныя сродкі таксама пойдуць на рэабілітацыю кс. Аляксандра.
Да акцыі далучылася і Глыбоцкая парафія. Віцебскі Карытас падрыхтаваў спецыяльныя скарбонкі-капілкі для дзяцей, моладзі і дарослых. На працягу Вялікага посту — з 18 лютага па 1 красавіка 2026 года — вернікі з розных парафій Віцебшчыны могуць адкладаць туды свае ахвяраванні.
У Глыбокім да ініцыятывы ўжо далучыліся наведвальнікі святліцы «Дзеці Марыі», а таксама сям’я Дзмітрыя і Наталлі Вавінскіх.
Калі вы таксама хочаце падтрымаць кс. Аляксандра, можна перавесці ахвяраванне на дабрачынны рахунак Віцебскага Карытас праз сістэму «Разлік» (ЕРЫП):
- Сістэма «Разлік» (код паслугі 202783)
- Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
- Рэлігійныя аб’яднанні
- Карытас Віцебскай дыяцэзіі
- Ахвяраванне
«Дзякуй, што вы ў нас ёсць!» — звяртаюцца арганізатары да ўсіх ахвярадаўцаў, жадаючы ім плённага Вялікага посту.