Акцыя "З усмешкай у школу" завяршылася ў нашай парафіі

akciaНа ахвяраванні глыбоцкіх парафіянаў валанцёры Карытас падрыхтавалі дапамогу ў выглядзе школьных прыладаў і рэчаў для дзяцей з малазабяспечаных і шматдзетных сем'яў з нашага горада і раёна. Таксама была аказана гуманітарная дапамога ў выглядзе абутку, адзення для дзяцей і дарослых.

Падрабязней...

Праграма правядзення фестывалю «Magnificat-2015» у Глыбокім

magnificat30 жніўня ў мінскім архікатэдральным касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбылося адкрыццё міжнароднага каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2015».

Падрабязней...

Святар благаславіў вучняў на новы навучальны год

blagaslaulenne vucznjauУ нядзелю, 30 жніўня, у нашай святыні сабралася вялікая колькасць вернікаў. На пачатку святой Імшы кс. Мікалай Ціхановіч асабліва прывітаў прысутных у святыні дзяцей і іх бацькоў, настаўнікаў і выхавацелей. Менавіта ў гэты дзень яны сабраліся ўсе разам, каб атрымаць бласлаўленне напярэдадні новага навучальнага года.

Падрабязней...

Глыбоцкія вернікі прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Фаціму (абноўлена 26.08.2015)

lichen12 жніўня распачалася аўтобусная пілігрымка да месца аб’яўлення Маці Божай у Фаціме (Партугалія). 16 вернікаў з глыбоцкай парафіі таксама далучыліся да паломніцтва. Перад ад'ездам у шлях пілігрымаў благаславіў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, а кс. Вячаслаў Пялінак, як кіраўнік пілігрымкі паабяцаў памятаць пра глыбоцкую парафію, святароў і вернікаў падчас малітвы ў дарозе і ў святых месцах.

Падрабязней...