Нашы валанцёры павіншавалі з Вялікаднем дзяцей у Бягомльскім інтэрнаце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.03.2013 21:59
У самае вялікае хрысціянскае свята – Вялікдзень – валанцёры парафіяльнага Карытас з Глыбокага не змаглі застацца дома. Яны з радаснай весткай, што Хрыстос уваскрос, наведалі Бягомльскую школу-інтэрнат для дзяцей сірот.



