- Падрабязнасці
-
Апублікавана 15.05.2013 14:40
Усе ведаюць, што беларускія дзяўчаты вельмі прыгожыя. Аднак не ўсе ведаюць, што іх прыгажосць паўней раскрываецца ў сціпласці. Таму запрашаем усіх ахвотных дзяўчат прыняць удзел у конкурсе прыгажосці “Прыгажуня Весніка”.
Спаборніцтва будзе праходзіць на сайце catholicnews.by – электроннай версіi газеты “Каталіцкі Веснік”.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 10.05.2013 00:50
У нашай парафіяльнай краме адбыліся новыя паступленні духоўнай літаратуры, такіх напрамкаў як псіхалогія, сямейная псіхалогія, кнігі па выхаванню дзяцей, па ўдаскаленню і паглыбленню веры, малітоўнікі, Бібліі, а таксама шмат яшчэ чаго цікавага. Спадзяемся, што кожны з Вас знойдзе штосьці цікавае для сябе, сваіх родных і знаёмых.
З вялікай радасцю чакаем Вас усіх!
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 05.05.2013 14:41
4 мая ў Глыбокім адбылася доўгачаканая фотамайстэрня “Рэпартажная фатаграфія. Як паказаць падзею трыма фотаздымкамі”. Запрошаным госцем быў Аляксандр Зянкоў, фатограф з Беларускай Асацыяцыі Журналістаў. Арганізатарам майстэрні стаў рэдактар “Каталіцкага Весніка” кс. Віктар Місевіч.
Майстэрня сабрала шматлікіх аматараў фотаздымкаў з розных куткоў Беларусі, а менавіта: Глыбокае, Мінск, Паставы, Варапаева, Шуміліна, Наваполацк, Ліда і Баранавічы. Спадар Аляксандр звярнуў увагу на такія пытанні: як працаваць з цыфравой апаратурай і правільна ёй карыстацца, а таксама на тое, як зрабіць правільны фотарэпартаж з падзеі некалькімі здымкамі, каб зацікавіць чытача інфармацыяй.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 28.04.2013 20:12
Ужо шмат гадоў cвятыя Імшы ў Глыбоцкай бальніцы ладзіліся кожны тыдзень у невялічкім памяшканні, якое служыць тэрапеўтычнаму аддзяленню ў якасці сталовай. 28 красавіка 2013 года ўпершыню адбылася св. Імша ў капліцы, у памяшканні якой некалькі дзён таму быў яшчэ рамонт.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 18.04.2013 21:07

17 красавіка 2013 года прадстаўнікі парафіяльнага Карытас г. Глыбокае на чале з пробашчам кс. Мечыславам Янчышынам наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў г. Лепель (Віцебская дыяцэзія).
Падрабязней...