Фотарэпартаж з суботніка

IMG 648219 кастрычніка адбыўся суботнік на вялікай тэрыторыі каля новай плябаніі, якая будуецца. Шмат апалага лісця і смецця трэба было прыбраць. Не засталіся абыякавымі да парафіяльнай справы і нашыя парафіяне, якія прыйшлі ў суботні дзень, для многіх адпачынак, каб дапамагчы. Разам з усімі працавалі і нашыя святары: кс. Славамір і дк. Ян. Для ўсіх знайшлася праца.

Падрабязней...

У Глыбоцкім раёне прайшоў абласны семінар

IMG 6441 1У Глыбоцкім раёне прайшоў абласны семінар па тэме: “Эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўнымі органамі, грамадскімі арганізацыямі праграм і праектаў, накіраваных на прафілактыку правапарушэнняў непаўналетніх і сямейнай нядобранадзейнасці”. У яго рабоце прымалі ўдзел намеснікі старшынь камісій па справах непаўналетніх раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г. Віцебска, начальнікі інспекцый па справах непаўналетніх аддзелаў унутраных спраў, прадстаўнікі абласных упраўленняў і службаў.

Падрабязней...

Віншуем!!!


IMG 4623Шаноўны дк. Ян!


Ад імя ўсіх парафіянаў віншуем Вас з Днём Нараджэння!


Жадаем вялікай радасці і моцнага здароўя, цярплівасці і вытрымкі, хрысціянскай любові і надзеі, дароў Духа Святога. Няхай Езус благаслаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця!


І няхай усе мары здзяйсняюцца!!!

Падрабязней...

Кс.Аляксандр Рагіня стаў капеланам Яго Святасці Папы

raginja1 кастрычніка 2013 г. Святы Айцец Францішак далучыў да ліку сваіх капеланаў кс. Аляксандра Рагіню, святара Віцебскай дыяцэзіі, які з 2010 г. знаходзіцца на дыпламатычнай службе Святога Пасаду.

Падрабязней...