- Падрабязнасці
-
Апублікавана 19.01.2014 01:41
Біскуп Алег Буткевіч 18 студзеня у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Клаўдыё Гуджэроцці. Дапаможнымі кансакратарамі на ўрачыстасці былі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Прысутнічалі на свяце прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і дзяржаўнай улады. З віншавальным пасланнем ад біскупа Віцебскага Дзмітрыя на ўрачыстасць прыбылі прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 05.01.2014 15:18
Напярэдадні новага года мне патэлефанавала жанчына і распавяла, што ў нашым раёне ёсць адна каталіцкая апякунская сям'я, якой патрэбна дапамога, але не матэрыяльная. Дзеці, якія страцілі бацькоў летам гэтага года і іх хворая бабуля, якая толькі ляжыць, ніколі не бачылі Святога Мікалая. Гэтая гісторыя не магла пакінуць нікога абыякавым.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 03.01.2014 21:01
Шаноўныя кс. Мечыслаў і а. Станіслаў!
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і зычым апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на працягу доўгіх і шчаслівых год святарскай працы, шчодрых дароў Духа Святога, багатага плёну на Божай ніве! Выказваем шчырую падзяку за чулыя сэрцы,за мудрыя словы, за клопат пра святыню і пра ўсіх нас.
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 03.01.2014 20:10
Перыяд Божага Нараджэння – цудоўны час, калі мы дорым адзін аднаму радасць, любоў і ўсмешкі. Менавіта такая атмасфера панавала 29 снежня на каляднай сустрэчы, якая гуртавала ў адзіную сям’ю людзей старэйшага ўзросту з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 03.01.2014 20:01
Вернікі сабраліся апоўначы на святочную Імшу.
Традыцыя сустракаць Новы год у касцёле існуе ў Глыбокім ужо даўно. З кожным годам усё больш вернікаў аддае перавагу сустрэчы Новага года ў храме, а не за сталом.
Падрабязней...