Крыжовы шлях па вуліцах нашага горада

kryzhovy szlahВялікая пятніца – гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага веруючага чалавека. Традыцыяй Каталіцкага Касцёла з'яўляецца перажыванне Крыжовага шляху, а менавіта ўспамін апошніх гадзін жыцця нашага Збаўцы, Яго пакутаў і смерці на крыжы.

Падрабязней...

Вялікі Чацвер - свята ўсіх святароў

stulaВялікі Чацвер – гэта дзень успаміну ўстанаўлення Сакрамэнтаў Эўхарыстыі і Святарства, гэта свята ўсіх Святароў. Гэта адзіны дзень на працягу года, калі мы з большай свядомасцю можам прыгадаць сабе, колькі ж мы маем, дзякучы паслузе святара.

Падрабязней...

Глыбачане распачалі Вялікі Тыдзень

verbnica13 красавіка наша парафія распачала Вялікі Тыдзень. Шмат парафіян сабраліся ў святыні, каб на супольнай малітве перажыць Вербную нядзелю.

Упрыгожаныя галінкі вярбы трымалі ў руках як маленькія дзеткі, так і старэйшыя вернікі. Пальмовая нядзеля - гэта асаблівы дзень для кожнага веруючага, бо прыпамінаем урачысты ўезд Хрыста ў Ерусалім.

Падрабязней...

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі у нашай парафіі

rekollekcii4З 10 па 12 красавіка ў нашай парафіі адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх кс. Лешэк Вітвіцкі, пробашч парафіі ў Слабодцы.

На працягу гэтых трох дзён вернікі маглі не толькі прыступіць да сакраманту споведзі, але застанавіцца над сэнсам свайго жыцця. 

Падрабязней...