Вучыся бачыць сэрцам!

sw antoni13 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Антонія Падуанскага. Святы Антоній запомніўся не толькі як цудоўны святар, прапаведнік і багаслоў, але і як вялікі цудатворца. Госпад здзяйсняў праз яго шматлікія цуды, каб паказаць Сваю ўсемагутнасць, славу і міласэрнасць нават грэшнікам і дапамагчы ім знайсці шлях да Бога. Не было чалавека, які пасля сустрэчы з Антоніем сумняваўся б у яго святасці. Таму нядзіўна, што ён быў аб’яўлены святым Папай Рыгорам ІХ ужо ў 1232 г. – на наступны год пасля сваёй смерці. У ХІІІ ст. вернікі сталі звяртацца ў малітвах да Антонія як да цудатворцы і памочніка ў пошуку духоўных каштоўнасцей.

Падрабязней...

Выпускнікі Глыбоцкай парафіі

vypuskniki11 чэрвеня у Глыбокім прайшлі выпускныя вечары. Па добрай глыбоцкай традыцыі выпускнікі з усіх школ гораду наведваюць каталіцкую і праваслаўную святыні. І 2014 год не стаў выключэннем.

Падрабязней...

Белы тыдзень – працяг сяброўства з Езусам

bely tydzen25 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстасць І святой Камуніі. 42 хлопчыкаў і дзяўчынак прынялі Цела Езуса Хрыста і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды.

Зараз у парафіі праходзіць Белы тыдзень для ўзрастання ў веры і ўзмацнення маладых хрысціянаў. Кожны дзень дзяўчаты і хлопчыкі прыходзяць у касцёл з просьбамі і падзякамі, удзельнічаюць у Маёвым набажэнстве, чытаюць Божае слова. Штодня маленькія вернікі атрымоўваюць памятныя падарункі (малітоўнікі, пасведчанні, ружанцы, медалікі).

Падрабязней...

Урачыстасць І святой Камуніі

I kamunia25 мая ў нашай парафіяльнай супольнасці адбылася вялікая ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 42 дзіцяці прынялі Цела і Кроў Хрыста ў святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі ў катэхэзе, якія праводзіла с. Ганна Блышко.

Падрабязней...

Місія Божага пасланніка кс. Мечыслава Янчышына

paslannikАгульна вядома, што за савецкім часам у мінулым стагоддзі ў Беларусі д'ябальскі атэізм зрабіў сваю агідную справу. Святыні разбураліся ці ператвараліся ў склады, клубы і іншыя падсобныя памяшканні. Аб гэтым і сёння яскрава сведчыць помнік варварству і вандалізму ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна. Вернікі знаходзіліся ў нелегальным становішчы. Хрост, вянчанне і іншыя святыя сакрамэнты праводзіліся ў таямніцы, бо камуністычная ідыялогія не цярпела канкурэнцыі. Але ў душах людзей цеплілася вера ў Бога.

Падрабязней...