Полацк дзякуе за начлег

polack29Раніцай 3 ліпеня ў нашай святыні адбылася св. Імша з удзелам пілігрымаў з Полацку і Глыбокага, якія крочаць у Будслаў. Пасля Літургіі полацкая група падзякавала глыбоцкім парафіянам за начлег і вырушыла ў шлях.

Падрабязней...

І пілігрымка на роварах у гісторыі Глыбоцкай парафіі

budslau velo471 ліпеня а 7 гадзіне раніцы распачала свой шлях да Будслава першая пілігрымка на роварах з Глыбокага.
56 кіламетраў, 24 пілігрымы і 24 ровары. Самаму старэйшаму пілігрыму 59 год, самаму малодшаму - 15 год.

Падрабязней...

Глыбокае сустрэла пілігрымку "Полацк - Будслаў"

piligrymkaУвечары 2 ліпеня парафіяне касцёла Святой Тройцы з вялікай радасцю чакалі пілігрымаў з Полацка, якіх ішло каля 70 чалавек на чале са святарамі Аляксеям Асонам і Вячаславам Адамовічам.

Падрабязней...

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам нашай парафіі

bezhmavanneВялікая радасць і хваляванне панавалі ўжо ад самай раніцы 15 чэрвеня ў парафіі святой Тройцы ў Глыбокім. Гэты день быў асаблівым не толькі таму, што кожны вернік перажываў адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў сваёй святыні, але вялікай асаблівасцю і перажываннем дзень быў напоўнены дзякуючы прыезду Пастыра Віцебскай дыяцэзіі - Біскупа Алега Буткевіча, які ўдзяліў сакрамэнт Канфірмацыі 120 вернікам рознага ўзросту.

Падрабязней...