4 кастрычніка прайшло спатканне “Мы разам”

my razamЯно праводзілася для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў.

Мерапрыемства было арганізавана Глыбоцкай суполкай каталіцкага таварыства “Caritas” пры парафіі Святой Тройцы пры падтрымцы мясцовых уладаў горада Глыбокае.

Падрабязней...

Ружанец – малітва, якая яднае

padzeja ruzhanec5 кастрычніка, прыгожы сонечны восеньскі дзень, стаў днём чарговай значнай парафіяльнай падзеі ў касцёле Святой тройцы ў Глыбокім. Падзея, прысвечаная Ружанцовай малітве, праходзіла пад дэвізам “Ружанец – самая евангелічная малітва, якая яднае”. Да гэтай падзеі быў падрыхтаваны чарговы ліст да парафіянаў, у якім усе жыхары парафіі заахвочваліся да малітвы на ружанцы ў касцёле, у сем’ях, у суседскіх групах. “Бо дзе ў імя Маё збяруцца двое або трое, там і Я пасярод іх.” (Мц 18 20) Прадстаўнікі раёнаў прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы кожнай святой Імшы.

Падрабязней...

Глыбоцкія пілігрымы наведалі каталіцкія храмы Астравеччыны

gudogajУ суботу, 27 верасня, для глыбоцкіх вернікаў адбылася аўтобусная пілігрымка ў Гудагай. Сабраліся ў дарогу 90 чалавек разам са святарамі Віктарам Місевічам і Андрэем Куліком. Раніцай крапіў дожджык, але потым надвор’е палепшыла і выглянула сонейка.

Падрабязней...

Спатканне “Мы разам!” для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў пройдзе ў Глыбокім

den invalidov24 кастрычніка 2014 года парафія Святой Тройцы г. Глыбокае арганізуе спатканне “Мы разам!” для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў.

Падрабязней...