- Падрабязнасці
-
Апублікавана 13.09.2014 23:48

Распачынаюцца спатканні біблійнай группы. Запрашаем кожную пятніцу пасля вячэрняй св.Імшы ў катэхэтычны клас. Падчас Вялікага посту - па дамоўленасці са святаром. Адказны - кс. Віктар Місевіч.
Катэхэза для дарослых кожную нядзелю пасля св. Імшы на 12.30. Заняткі праводзіць кс. Славамір Самковіч.
Запрашаем міністрантаў на спатканні: малодшыя – субота ў 14 гадзін, старэйшыя – чацвер у 19 гадзін.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 09.09.2014 12:46
Вітаем новага святара ў нашай святыні, кс. Віктара Місевіча!
Біскуп Алег Буткевіч направіў яго вікарыем у нашу парафію.
Жадаем плённай працы на Глыбоцкай зямлі і Божага Благаслаўлення!
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 03.09.2014 13:00
1 верасня ў кожнай школе звініць першы званок і заклікае ўсіх дзяцей на ўрокі. Скончыліся канікулы, распачынаецца новы навучальны год. Для кагосьці гэта першыя крокі ў першым класе, а хтосьці мае ўжо за плячыма 10 год і распачынае свой апошні год навукі ў школе.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 31.08.2014 23:18
Сёння, 31 жніўня, у нашым парафіяльным касцёле сабралася шмат вернікаў. На пачатку святой Імшы кс. Вячаслаў Пялінак асабліва прывітаў прысутных у святыні дзяцей і іх бацькоў, настаўнікаў. Менавіта ў гэты дзень яны сабраліся ўсе разам, каб атрымаць бласлаўленне напярэдадні новага навучальнага года.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 29.08.2014 09:12
Шаноўны кс. Вячаслаў!
Найперш хочам падзякаваць за Ваш клопат, усмешку, усё тое дабро, якое мы адчуваем і ў той жа час мы хочам пажадаць у Дзень Нараджэння моцнага здароўя, радасці ў святарскім служэнні і сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў.
Падрабязней...