200-годдзе з дня нараджэння святога заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям'і Марыі

felinski 12Дзень смерці благаслаўлёных і святых звычайна з’яўляецца таксама днём іх літургічнага ўспаміну, таму 17 верасня Касцёл успамінае постаць арцыбіскупа Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, Мітрапаліта Варшаўскага. Сёлета, 1 лістапада, спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння св. Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага, заснавальніка Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям’і Марыі.

Падрабязней...

У Дзеркаўшчыне і Глыбокім прайшла VІ Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі

parafiada 169 і 10 жніўня ў Віцебскай дыяцэзіі праходзіла VІ Парафіяда дзяцей і моладзі на тэматыку “Маці Божая, Якая развязвае вузлы людскога жыцця, маліся за нас!” Пасля двухгадовага перапынку ўдзел прынялі толькі пяць парафій: Віцебск (св. Антонія), Варапаева, Лынтупы, Дзеркаўшчына і Глыбокае.

Падрабязней...

#ГлыбокаеБудслаў2022

budslau 45Сёлетні фэст стаў выразным сведчаннем таго, што за два «каранавірусныя» гады традыцыя пілігрымак не знікла, што яна жыве і, як можна меркаваць, будзе працягвацца ў будучыні. 

Шлях да Будслава распачаўся апоўдні 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Калона сфармавалася на пляцы і вырушыла ў шлях у кірунку в. Дзеркаўшчына. Кіраўнік пілігрымкі кс. Алег Зямчонак.

Падрабязней...

Запрашаем крочыць разам у Будслаў

budslau piligrymka 43Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 1-2 ліпеня. Будслаўскі фэст у 2022 годзе пройдзе пад дэвізам «Каралева супакою, маліся за нас». З праграмай урачыстасці можна азнаёміцца тут>>

Падрабязней...

Працэсія Божага Цела па вуліцах роднага горада

pracesija 2116 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць працэсію да чатырох алтароў. Яна называецца Эўхарыстычная таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамант – Цела Хрыста.

Падрабязней...