Вялікі чацвер. Дакраніся да Хрыста!

vial czacver 20Кожны чалавек, які дакранаецца праз малітву да Езуса Хрыста, з'яўляецца братам і сястрой. Сёння вельмі знакавы дзень - Вялікі чацвер - дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства; дзень, у якім Бог з любоўю дакрануўся да кожнага чалавека, дзень, у якім зло атрымала самую вялікую паразу. Вельмі важна, каб кожны з нас праз сакрамант Эўхарыстыі заўсёды з любоўю дакранаўся адзін да аднаго, з любоўю дакранаўся да Езуса Хрыста.

Падрабязней...

Дзень устанаўлення Эўхарыстыі і святарства. Віншуем нашых пастыраў!

vial czacver 04Дарагія нашы любыя і шаноўныя кс. пробашч Мікалай і кс. Алег!
Ад імя ўсёй нашай парафіяльнай сям’і шчыра віншуем Вас з Днём устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства!

Падрабязней...

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень - 2022

vialiki tydzenНа працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у нашай парафіі.

Падрабязней...

Рэкалекцыі для ўпартых. Вялікі пост-2022

rekalekcje vp 2022З 7 па 9 красавіка ў нашай парафіі праходзілі духоўныя практыкаванні перад святам Уваскрасення Пана. Праводзіў рэкалекцыі айцец францішканін Яўген Голуб з Івянца.

Запрашаем да прагляду рэкалекцыйных навук і больш дасканалай падрыхтоўкі да велікодных святаў.

Падрабязней...

Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Маці Божай

acies 3726 сакавіка ў касцёле Святой Тройцы адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі — Acies. «Acies» — гэта асабістае і калектыўнае пацвярджэнне адзінству вернасці Легіёну.

Падрабязней...