Пра таямніцы глыбоцкіх святыняў у праграме тэлеканала «Белсат»

glybokae belsatБудоўлю святыняў у старадаўнім беларускім мястэчку інспіравалі і фундавалі яго ўладальнікі, найперш – знакаміты Язэп Корсак у першай палове XVII ст, паведамляе «Белсат».

Падрабязней...

Віншуем дк. Уладзіслава з днём нараджэння!

szarkowicz31 сакавіка свой дзень нараджэння адзначае дыякан Уладзіслаў Шарковіч.

Паважаны дк. Уладзіслаў!

Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем вялікай радасці і моцнага здароўя, цярплівасці і вытрымкі на шляху паклікання, хрысціянскай любові і надзеі, дароў Духа Святога. Няхай Езус благаслаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця!

Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Панне Марыі

legion acjes 0623 сакавіка 2019 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, сабраліся разам, каб аднавіць прысягу на вернасць Каралеве Легіёну.

Падрабязней...

Мужчыны ва ўрачыстасць св. Юзафа. Фотафакт

sw jozef muzhczyny 0619 сакавіка, ва ўрачыстасць Св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, на заканчэнне вячэрняй св. Імшы кс. Мікалай запрасіў прысутных мужчын выйсці на сярэдзіну касцёла, каб удзяліць асаблівае бласлаўленне.

Падрабязней...

У Глыбокім прайшло рэгіянальнае спатканне святароў

regianalnaje spatkannie 8Адбылося яно 13 сакавіка ў парафіяльным Доме імя кс. Юзафа Францкевіча.

На сустрэчу сабраліся святары і кансэкраваныя асобы з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Мёрскага дэканатаў. Упершыню ў гэтым месцы спатканне прайшло ў новым фармаце: святары сустракаліся ў больш вузкім коле. Напярэдадні, 12 сакавіка, падобная сустрэча прайшла ў Паставах для Пастаўскага, Відзаўскага і Браслаўскага дэканатаў. Як паведаміў дэкан Глыбоцкага дэканату кс. Мікалай Ціхановіч, падобная практыка спатканняў праводзіцца ў якасці эксперыменту. Час пакажа, ці будзе апраўданы такі фармат.

Падрабязней...