“Laudans” прэзентуе новы альбом у Глыбокім

laudans afiszaУ сераду 27 лютага ў парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча (г. Глыбокае вул. Савецкая, 4) адбудзецца канцэрт хрысціянскага гурта “Laudans” з прэзентацыяй альбома "Звязаны з часам".

Пачатак у 19 гадзін. Запрашаем запланаваць свой час і наведаць канцэрт. Уваход вольны.

Падрабязней...

2 лютага - дзень кансэкраванага жыцця

siostry2 лютага ў Глыбокім падчас св. Імшы на 12 гадзін асаблівым чынам маліліся за сясцёр францішканак Сям'і Марыі, якія паходзяць, працавалі і цяпер нясуць служэнне ў нашай парафіі.

Падрабязней...

Адышоў у вечнасць тата с. Ганны

memento-mori24 студзеня 2019 года на 92-м годзе жыцця адышоў да Пана Аркадзій Блышко, тата с. Ганны Блышко RM.

Праваслаўны святар будзе маліцца 25 студзеня ў 12.00 у хаце спачылага ў в. Гірстуны (Глыбоцкі р-н). Пахаванне адбудзецца на мясцовых могілках.

Даверым Божай Міласэрнасці спачылага Аркадзія.

Вечны адпачынак дай яму, Пане...

Адышла ў вечнасць маці с. Людмілы

memento-mori23 студзеня 2019 года на 80-ым годзе жыцця адышла ў вечнасць Марыя Рубніковіч, маці с. Людмілы Рубніковіч RM. 

Пахавальная св. Імша будзе адпраўлена 24 студзеня ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Пахаванне адбудзецца ў Задарожжы.

Даверым Божай Міласэрнасці спачылую Марыю.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...