- Падрабязнасці
-
Апублікавана 10.12.2018 22:53
У межах акцыі ў абарону жыцця, якую арганізаваў Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, 5 снежня ў школах Глыбокага, а таксама ў в. Мярэцкія перад вучнямі 10 і 11 класаў выступілі лектар Дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы» Вольга Чаркасава і намеснік дырэктара Каардынацыйнага Цэнтра абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў Полацкай епархіі «ЗаРождение» Павел Сафронаў.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 06.12.2018 00:00

Шаноўны кс. Мікалай!
З нагоды Дня імянінаў жадаем, каб сённяшняму патоку віншаванняў (словы, кветкі, падарункі) Вы не дазволілі заглушыць у сабе Божы голас, а ўзмоцненыя ласкамі веры і надзеі разам з намі крочылі дарогай да неба.
Жадаем таксама здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай Глыбоцкай, заступніцтва святога Мікалая і таго, каб у далейшай душпастырскай паслузе ў нашай парафіі Вас суправаджалі святасць, стараннасць і адданасць, каб былі моцныя духам любові і веры, якія пакінуў нам Хрыстос.
З удзячнасцю, Вашы парафіяне