Канцэрт "Tekla Klebetnica" ў Глыбокім

kancert tekla 1319 кастрычніка ў нашым касцёле адбыўся канцэрт з нагоды 40-й гадавіны абрання Яна Паўла II на пасад св. Пятра. Рэлігійныя і народныя песні выканаў польскі гурт "Tekla Klebetnica" («Вясковая пляткарка»), запрошаны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскім інстытутам у Мінску. Прагучалі, між іншым, улюбёныя песні святога Яна Паўла ІІ, гуральскія народныя мелодыі і ўласныя кампазіцыі гурта.

Падрабязней...

Спатканне сем'яў у трэцюю сераду месяца

spatkanne semjau 0217 кастрычніка адбылася першая сустрэча для сем'яў у гэтым навучальным годзе. На ёй прысутнічала сястра назарэтанка Марыяна Алешчык, якая пазнаёміла сем'і са сваёй супольнасцю, распавяла пра працу з сем'ямі, пра асацыацыю свецкіх у іх супольнасці.

Падрабязней...

Брат Ілля Саўчанка склаў вечныя шлюбы ў супольнасці айцоў марыянаў

sauczanka 0513 кастрычніка 2018 года на Гары Кальварыі на Марыянках (Польшча) у санктуарыі св. Станіслава Папчынскага пяць клерыкаў марыянаў склалі вечныя манаскія абяцанні. Сярод іх Ілля Саўчанка МІС, які паходзіць з нашай парафіі.

Падрабязней...

Моладзь у Будславе малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў

budslau synod 0212 і 13 кастрычніка ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай каталіцкая моладзь малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які праходзіць у гэтыя дні ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Прадстаўнікі з нашай парафіі разам з кс. Віталем і дк. Уладзіславам прынялі ўдзел у гэтай сустрэчы.

Падрабязней...

Глыбоцкія парафіяне на Ружанцовым кангрэсе ў Магілёве

mahilou kangres 026 кастрычніка 2018 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбыўся другі Ружанцовы кангрэс. Мэта кангрэса, які арганізуюць айцы дамінікане, – духоўная і інтэлектуальная фармацыя асоб, якія горача моляцца на ружанцы. У гэтым годзе асаблівым апекуном Кангрэса быў св. Тамаш з Аквіну.

Падрабязней...