Двухтыднёвы адпачынак на моры ў Польшчы ў 2017 годзе чакае глыбачан-пераможцаў Парафіяды для дзяцей і моладзі

orsza parafiada9-11 жніўня ў Оршы праходзіла другая парафіяда для дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Моладзь з Глыбоцкай парафіі таксама прымала актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Усяго прынялі ўдзел толькі 4 парафіі - Лучай, Пагошча, Паставы і Глыбокае.

Падчас узнагароджвання пераможцаў, хлопцы і дзяўчаты вельмі хвалявалася, бо да гэтага дня ўсе вынікі знаходзіліся ў сакрэце.

Падрабязней...

Запрашаем у пілігрымку ў Браслаў!

piligrymka braslau06Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка ў Браслаў на ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў, якія ў гэтым годзе адбудуцца 19-20 жніўня пад дэвізам “З неспасцігальнай міласэрнасці Бога Я для вас – Маці”.

Пілігрымка з Глыбокага распачынаецца 17 жніўня ў 7 гадзін раніцы святой Імшой у парафіяльным касцёле.

Падрабязней...

Віншуем кс. Яўгена з гадавінай святарства!

swiecenia25 ліпеня 2009 года ў Лынтупах біскуп Уладзіслаў Блін удзяліў кс. Яўгену Міхайлаву сакрамант святарства.

З нагоды 7 гадавіны святарства, жадаем Вам, паважаны кс. Яўген, каб Усемагутны Бог адарыў Вас неабходнымі ласкамі, добрым здароўем, здольнасцямі ў пераадольванні штодзённых клопатаў. Хай разам з моцай перамянення хлеба і віна, дае Вам магчымасць змяняць сэрцы людзей. Няхай Маці Божая Глыбоцкая заступаецца за Вас перад Богам на далейшы час выконвання святарскіх абавязкаў.

 

Віншуем кс. Яўгена з Днём нараджэння!

buket22 ліпеня свой дзень нараджэння адзначае кс. Яўген Міхайлаў.

Паважаны кс. Яўген!

З нагоды Дня Нараджэння прыміце найлепшыя пажаданні: няхай у святарскім служэнні суправаджае святасць, стараннасць і самаадданасць, заўсёды адчувайце моц Духа Святога, будзьце моцнымі сілай любові і веры, той веры, якую Хрыстус нам даў. Жадаем Вам дабрабыту, поспехаў у рэалізацыі планаў і добрага здароўя!