47 дзяцей прыступілі да І Святой Камуніі

1 kamunia29 мая ў нашай парафіяльнай супольнасці адбылася вельмі значная ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 47 дзяцей прынялі Цела і Кроў Езуса Хрыста ў Святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі катэхезы.

Падрабязней...

Урачыстасць Святой Тройцы адзначылі ў Глыбокім

fest22 мая ў нашым касцёле адбыўся парафіяльны фэст у гонар Святой Тройцы. З’ехалася шмат гасцей, як свецкіх вернікаў, так і святароў. Цэлебраваў Святую Імшу кс. Аляксандр Барыла, сын Глыбоцкай зямлі, які з'яўляецца пробашчам у Вілейцы, а Божае слова прамовіў яго родны брат кс. Дзмітрый Барыла, пробашч ракаўскай парафіі.

Падрабязней...

9 мая каталіцкі і праваслаўны святары прынялі ўдзел у мітынгу

mityngГалоўная ўрачыстасць святкавання 9 мая па традыцыі распачалася ў парку Перамогі. Тут, на пляцоўцы ля помніка загінуўшым пры вызваленні нашага краю воінам і партызанам адбыўся святочны мітынг, у якім прымалі ўдзел кіраўніцтва раёна, моладзь і школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў раёна, святары.

Падрабязней...