- Падрабязнасці
-
Апублікавана 21.12.2019 21:30
Яе адкрыццё адбылося ў нядзелю 15 снежня ў касцёле Святой Тройцы.
На адкрыцці выставы выступілі яе арганізатар Ян Дзяржаўцаў, кс. Вячаслаў Барок, які адмыслова прыехаў на гэту падзею з Расонаў, грамадскі дырэктар народнага мемарыялу “Курапаты” Алесь Чахольскі, а таксама пробашч парафіі ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 16.12.2019 11:34
14 снежня 2019 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прайшла дыяцэзіяльная сустрэча руху “Маці ў малітве”. Разам з матулямі радасць сустрэчы раздзялілі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, кс. Адам Квяткоўскі SDS, адказны за рух у дыяцэзіі, пробашч з Глыбокага кс. Мікалай Ціхановіч і Людміла Губіна, каардынатар руху ў Беларусі.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 13.12.2019 21:36
Дзіця не нейкая цацка, якую можна “набыць за грошы” ці “нарадзіць для сябе”. Гэта маленькі чалавек, які прыходзіць у свет для любові: спярша, каб напоўніцца ёю, а пасля, каб дзяліцца. Але як можна дзяліцца тым, што было не да канца зведана?
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 10.12.2019 15:34
10 снежня 2019 года на 63-м годзе жыцця адышоў да Пана спадар Мечыслаў Гроць, тата с. Марыяны Гроць RM, якая нясе манаскае служэнне ў парафіі ў Варапаеве.
Пахавальная св. Імша будзе адпраўлена 11 снежня ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім.
Даверым Божай Міласэрнасці спачылага Мечыслава.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 09.12.2019 11:44
7 снежня 2019 года ў Глыбокім з рук Яго Эксцэленцыі Алега Буткевіча, біскупа Віцебскага, клерык Яўген Шымановіч атрымаў дыяканскае пасвячэнне.
Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. канонік Віктар Місевіч, святары і клерыкі з Віцебскай і іншых дыяцэзій, бацькі, хросныя, родныя і сябры.
Падрабязней...