- Падрабязнасці
-
Апублікавана 07.10.2019 12:10
6 кастрычніка 2019 года, дзякуючы праекту “Утварэнне і функцыянаванне інтэграцыйных святліц для дзяцей на Беларусі”, рэалізаванаму дзякуючы Caritas Polska i праграме Польская дапамога Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, у Глыбокім адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне святліцы.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 07.10.2019 11:34
5 кастрычніка 2019 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава ў Магілёве адбыўся трэці Ружанцовы кангрэс. Яго мэта – духоўная і інтэлектуальная фармацыя асоб, якія горача моляцца на ружанцы. Сёлетняя сустрэча прайшла пад дэвізам: «Маліцеся, «калі маеце час, увесь Ружанец штодзённа — і ў гадзіну сваёй смерці вы будзеце благаслаўляць той дзень і тую хвіліну, калі мне паверылі». [Св. Людовік Грыньён дэ Манфор; Трактат, 254].
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 29.09.2019 22:29
29 верасня ў нашай парафіі тры кандыдаты ўрачыста былі прыняты ў шэрагі міністрантаў і яшчэ тры – сталі лектарамі. Віталь Радзішэўскі, Эміль Канчэўскі, Мікіта Сайкоўскі, Яўген Далгалёў, Мікіта Грыцкевіч, і Максім Внучкін рознымі спосабамі рыхтаваліся да гэтага дня, а таксама здавалі экзамен і хваляваліся. Падрыхтоўкай будучых міністрантаў і лектараў займаўся кс. Іван Кароткін.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 24.09.2019 20:21
23 верасня 2019 года, ва ўспамін св. айца Піа з П'етральчыны, адбылася важная падзея для нашай святыні. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў новы крыж для левай вежы касцёла, а пасля працоўная брыгада ўсталявала яго.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 17.09.2019 21:42
Пілігрымку арганізавала парафія Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, і ў сувязі з наяўнасці вольных месцаў, запрасілі глыбачан. 10 верасня адзінаццаць глыбоцкіх парафіянак накіраваліся ў Марыйны Санктуарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Жодзіне, каб адтуль прадоўжыць шлях у Марыйны Санктуарый у Ліхені (Польшча).
Падрабязней...