- Падрабязнасці
-
Апублікавана 21.10.2019 21:54
20 кастрычніка ксёндз Уладзіслаў Шарковіч, выпускнік Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Пінску, які 12 кастрычніка ў Віцебску прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча, цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў нашай парафіі.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 21.10.2019 21:08
19 кастрычніка дабрачыннае таварыства "Caritas" пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім вось ужо у восьмы раз правяло мерапрыемства «Мы разам!» для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 21.10.2019 10:47
З 18 па 20 кастрычнiка ў Навагрудку прайшлі рэкалекцыі для мужчын Назарэту.
"Адам дзе ты? Дзе мужчына ў сённяшнім свеце? Цi я ведаю, у чым маё паклiканне? Да чаго паклiканы мужчына? Цi мая жонка - гэта мой сябра, да якой iмкнуся? Цi ў мяне толькi з ей кантракт на сумеснае пражыванне?" Дапамагаў разважаць над гэтымi i iншымі пытаннямi кс. Алег Шпець.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 10.10.2019 11:21
8 кастрычніка 2019 года ў парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча пры касцёле Святой Тройцы прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі.
Мерапрыемства распачалося з супольнай малітвы. На самым пачатку словы прывітання скіраваў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 08.10.2019 19:00
8 кастрычніка свой трыццацігадовы юбілей адзначае вікарый нашай парафіі кс. Іван Кароткін. Шчыра віншуем Вас, паважаны кс. Іван, з нагоды свята і складаем шчырыя пажаданні.
Падрабязней...