- Падрабязнасці
-
Апублікавана 04.11.2025 12:24
На працягу лета і восені 2025 года на могілках па вул. Горкага былі адноўленыя помнікі на магілах кс. Антонія Зянкевіча і тым хто побач пахаваны, а таксама адрэстаўраваны помнік кс. Юзафу Францкевічу. 1 лістапада падчас малітвы кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў адноўленыя помнікі.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 04.11.2025 11:44
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і аддаюць пашану ўсім святым, якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Пасля ўрачыстай св. Імшы ўсе вернікі разам са святарамі вырушылі жалобнай працэсіяй на могілкі па вул Горкага. Падчас дарогі маліліся на ружанцы, дзе кожны мог успомніць сваіх родных памерлых і ахвяраваць за іх сваю малітву.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 27.10.2025 23:05
З 19 па 26 кастрычніка ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім праходзілі Святыя Місіі - адмысловы час паглыблення веры. З намі гэты час правялі айцы - рэдэмптарысты Віктар Бохан і Андрэй Урублеўскі.
Кожны дзень меў сваю тэму, не быў падобны адзін на адзін і пачынаўся гімнам і заклікам да Духа Святога.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 22.09.2025 12:10
21 верасня ў нашым касцёле адбылася ўрачыстая святая Імша з нагоды 35 гадоў служэння сясцёр францішканак Сям'і Марыі ў Беларусі і менавіта ў глыбоцкай парафіі.
На юбілейную ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, святары і кансэкраваныя асобы з суседніх парафій, прадстаўнікі мясцовай улады. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся пробашч парафіі Святой Тройцы ксёндз канонік Мікалай Ціхановіч.
Падрабязней...
- Падрабязнасці
-
Апублікавана 13.07.2025 12:53
У юбілейным 2025 годзенаш зямляк кс. Сяргей Альхімёнак, які цяпер служыць у Пскове, адзначае 25-годдзе святарства. Пасля заканчэння Данецкага ваеннага вучылішча, стаўшы афіцэрам, паступіў у Гродзенскую ВДС. На чацвертым курсе перавёўся ў духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Скончыўшы яе, 11 чэрвеня 2000 года атрымаў святарскае пасвячэнне з рук арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, тагачаснага Апостальскага адміністратара поўначы еўрапейскай Расіі.
Падрабязней...