Пасвячэнне дыяканату адбылося ў Глыбокім

dyjakany 25Суботні дзень, прысвечаны ўспаміну Божай Маці, Апякункі вернікаў і ўсіх хрысціян, стаў у нейкім сэнсе ўнікальным для Каталіцкага Касцёла на Беларусі.
24 мая 2025 года ў парафіі Святой Тройцы адбылося пасвячэнне ў дыяканы чатырох кандыдатаў: семінарыстаў рыма-католікаў Антона Тышко і Андрэя Януля, а таксама семінарыстаў візантыйскага абраду Арцёма Калугіна і Валерыя Гаўрута.

Падрабязней...

Велікапосныя рэкалекцыі "Марыя - скарб, які трэба адкрыць"

glybokae rekalekcjeЗ 10 па 12 красавіка ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзяць велікапосныя рэкалекцыі на тэму "Марыя - скарб, які трэба адкрыць". Набліжае постаць Маці Божай а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС, пробашч парафіі  Святога Юзафа ў Оршы.

Падрабязней...

"Дзень цішыні" для дзяўчынак прайшоў у кляштары сясцёр

rekol siostry 3Падчас вясенніх канікул, 24 сакавіка ў кляштары сясцёр францішканак Сям'і Марыі адбыўся дзень засярджання для дзяўчат на тэму «І стварыў Бог чалавека на вобраз Свой; на вобраз Бога стварыў яго: мужчынам і жанчынай стварыў іх» (Быц. 1, 27). Жаночасць сёння вачамі веры і свету".

Падрабязней...

"Праз Марыю да Езуса". Легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Найсвяцейшай Маці

acies 2222 сакавіка 2025 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся Ацыес - урачысты штогадовы сход легіянераў Марыі. «Acies» – аднаўленне прысягі на вернасць Дзеве Марыі, Каралевы Легіёна, каб атрымаць ад Яе сілу і бласлаўленне на далейшую барацьбу супраць моцы зла.

Падрабязней...