“Праз Сэрца Марыі да Сэрца Езуса”. Адбылася 19 пешая пілігрымка з Глыбокага ў Будслаў

budslau piligrymka 29Цёплым ліпеньскім днём каля касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім было шматлюдна. Гэта вернікі парафіі, а таксама госці вырушалі ў пешую пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай.

Падрабязней...

Фотавыстава да 25-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі дзейнічае ў нашым касцёле

fotavystava 3У нашым касцёле дзейнічае фотавыстава, прысвечаная 25-годдзю з дня заснавання Віцебскай дыяцэзіі, юбілей якой адзначаецца ў гэтым годзе. Віцебская курыя вырашыла зрабіць такія выставы ў некалькіх самых наведваемых касцёлах вобласці (Віцебск катэдра, Паставы, Браслаў і Глыбокае).

Падрабязней...

Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі вернікам нашай парафіі

fest 26Вялікая радасць і хваляванне панавалі ўжо ад самай раніцы 26 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Гэты дзень быў асаблівым не толькі таму, што кожны вернік перажываў адпустовую ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы ў сваёй святыні, але шматлікія з нецярпеннем чакалі хвіліны, калі з’явіцца доўгачаканы госць – біскуп Алег Буткевіч, бо пэўная частка парафіян была гатова адкрыць сваё сэрца на ўмацаванне дарамі Святога Духа.

Падрабязней...

Новы этап у сваім жыцці выпускнікі распачалі супольнай малітвай

vypuskniki 1225 мая ў нашай парафіі адбылася святая Імша ў інтэнцыі выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці.

Падрабязней...

Урачыстасць Першай Святой Камуніі

1kamunia 16У нядзелю, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у нашай парафіі адбылася першая Святая Камунія. 54 дзіцяці ўпершыню прынялі Езуса ў свае сэрцы. Праз два гады падрыхтоўкі настаў гэты доўгачаканы момант не толькі для дзяцей, але і для бацькоў, і хросных.

Падрабязней...