Віцебскую дыяцэзію на 29 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве прадстаўляла моладзь з Глыбокага

parafiada polskaУ выніку перамогі ў ІІ Парафіядзе дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў мінулым годзе, прадстаўнікі глыбоцкай парафіі атрымалі ў падарунак двухтыднёвы адпачынак у Польшчы і ўдзел у 29 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве.

Падрабязней...

Глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў Італіі

ivaszczonak16 ліпеня 2017 года, у дзень Маці Божай Шкаплернай, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Георга Генсвайна, прэфекта Папскага дому і асабістага сакратара Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI, глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў тэатынцаў.

Падрабязней...

Развітанне з фігурай Маці Божай Фацімскай

peregrynacja razvitanneЗ 12 па 14 ліпеня фігура Маці Божай Фацімскай прабывала ў нашым парафіяльным касцёле. Вялікая колькасць людзей у гэтыя дні наведалі касцёл, каб ушанаваць Найсвяцейшую Панну. Шмат гадзін ружанцовай малітвы, марыйныя спевы, святыя Імшы, чуванне - усё гэта было на хвалу Божай Маці.

Падрабязней...