Рыхтуемся да пілігрымкі ў Будслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.06.2017 23:32
Урачыстасці ў Будславе ў гэтым годзе пройдуць 30 чэрвеня-1 ліпеня. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>.
Урачыстасці ў Будславе ў гэтым годзе пройдуць 30 чэрвеня-1 ліпеня. Праграму святкавання можна прачытаць тут>>.
30 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці.
59 хлопчыкаў і дзяўчынак з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 28 мая 2017 года ўпершыню прынялі да сваіх сэрцаў Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі. Два гады падрыхтоўкі папярэднічалі вельмі важнаму моманту ў жыцці маленькіх вернікаў.
20 мая ў Глыбокім адбылося спатканне сем’яў, арганізатарам якога быў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч. Акрамя глыбачан, якіх сабралася 12 сужэнстваў разам з дзецьмі, па запрашэнні святара далучыліся і сем’і з Мінска, Смаргоні і Гродна.
14 мая пробашч нашай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч адзначае 40-годдзе з дня нараджэння, а 19 мая - 16-я гадавіна святарскага пасвячэння.