"Сапраўдная Пасха адбываецца ў касцеле, а не дома": Літургія Вялікай суботы

vial subotaСвятая Імша Вігіліі Пасхальнай вельмі багатая і прыгожая. Яна складаецца з пяці частак: літургіі святла, Божага Слова, Хросту, Эўхарыстычнай і працэсіі рэзурэкцыйнай. Літургія гэтага вечара распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал, ад якога ў сваю чаргу ўсе вернікі запальвалі свае свечкі.

Падрабязней...

Валанцёры павіншавалі з Вялікаднем шматдзетныя сем'і, хворых і самотных людзей

caritas pashaУ Вялікую Нядзелю Уваскрасення Хрыста валанцёры парафіяльнага "Карытас" наведалі псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове, бальніцу сястрынскага догляду ў Бабічах, Глыбоцкую ЦРБ. Кожнага жыхара, пацыента і супрацоўніка ўстановы валанцёры віншавалі словамі "Хрыстос уваскрос!", складалі найлепшыя пажаданні і дзяліліся тымі прысмакамі, якія ахвяравалі парафіяне ў Вялікую суботу падчас асвячэння страў.

Падрабязней...

Віншаванне кс. Мікалая на Вялікдзень

zmartwychwstanieХрыстос уваскрос!

Паважаныя глыбачане!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!

Велікодныя Святы павінны мець асаблівы характар для ўсіх хрысціян не толькі праз тое, што сёння праваслаўныя і католікі святкуюць Уваскрасенне Хрыста разам. Але таму, што сучасны свет адкідаючы Бога і хрысціянскую традыцыю патрабуе ад веруючых сапраўднага сведчання салідарнасці і ўзаемнай любові. Як гэта было сярод першых хрысціян: “І трывалі яны ў навуцы апосталаў ды ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах. (…) спажывалі ежу ў радасці і прастаце сэрца, славячы Бога і маючы ласку ва ўсяго народа” (пар. Дзеі апосталаў 2,42 нн).

Падрабязней...

Вялікая субота: асвячэнне страў і адарацыя пры грабніцы

asv strauУсю ноч і ўвесь дзень сёння трывае адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў Грабніцы. Ад першай гадзіны ночы чуванне распачала моладзь парафіі разам з кс. Іванам, якія на працягу 5 гадзін маліліся і спявалі, адаруючы Хрыста. У 14 гадзін на малітву ля грабніцы сабраліся дзеці разам з с. Ганнай.

Падрабязней...

“Наноў зазірніце ў раны Хрыста!”: крыжовы шлях і адарацыя Крыжа ў Вялікую пятніцу

vialikaja piatnicaНабажэнства Вялікай пятніцы ў нашай парафіі распачалося Крыжовай дарогай, падчас якой разважанні былі прысвечаны сямейнай тэматыцы, а крыж па чарзе неслі святары.

Падрабязней...