“Каралева ружанца святога – маліся за нас”: глыбоцкія дзеці адпачылі ў Пятроўшчыне

piatrouszczynaПад такім дэвізам з 12 па 17 чэрвеня прайшоў каталіцкі летнік у Пятроўшчыне для 28 дзяцей з глыбоцкай парафіі. Такі дэвіз летніка быў выбраны нездарма, бо ў паўсюдным Касцёле зараз святкуецца 100-годзе фацімскіх аб’яўленняў.

Падрабязней...

Наша парафія развіталася з кс. Яўгенам, які прызначаны пробашчам у Лучаі

MichajlauЗгодна з дэкрэтам біскупа Віцебскай дыяцэзіі з 25 чэрвеня 2017 года кс. Яўген Міхайлаў прызначаны пробашчам парафіі Святога Юды Тадэвуша ў в. Лучай (Пастаўскі р-н).

Падрабязней...

Працэсія Божага Цела па вуліцах горада. Фэтарэпартаж

pracesja15 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамант – Цела Хрыста.

Падрабязней...

Біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Глыбокім

fest11 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначыў урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Вернікі ў Глыбокім, дзе касцёл носіць такі тытул, святкавалі парафіяльны фэст.

Падрабязней...