Вялікі пост: ежа і пастановы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.03.2017 11:06
Гэта пажаданне пробашч парафіі выказаў у першы дзень Вялікага посту. Святар адзначыў, што ў Касцёла няма асаблівых кулінарных рэцэптаў на перыяд посту. Для верніка важна працаваць у гэты перыяд над сабой, над сваёй душой, таму можна прыняць на гэты перыяд нейкую пастанову і адмовіцца ад нейкіх рэчаў або звычак. Можна цалкам адмовіцца ад ужывання алкаголю, адмовіцца ад нейкіх слодычаў або абмежаваць сябе у карыстанні Інтэрнэтам. Тут кожны чалавек вырашае асабіста. Галоўнае, гэту пастанову выканаць.
Сёння, 1 сакавіка, мы разам з паўсюдным Каталіцкім Касцёлам распачынаем Вялікі пост. Час саракадзённага прыгатавання да самай вялікай урачыстасці – Уваскрасення Езуса Хрыста. Гэта асаблівы час задумы над сваім жыццём і над тым, якой цаной Божы Сын адкрыў для нас Божае Валадарства.
Дэкрэтам біскупа Алега Буткевіча ад 1 сакавіка 2017 года дыякан Алег Хмылко накіраваны на практыку ў нашу парафію. Жадаем дыякану Алегу, каб імкнуўся да святасці і вёў за сабой іншых людзей, паказваючы прыклад адданага слугі Госпада.